У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
Кожная(ы) чалавек можа сутыкнуцца з сітуацыяй, калі ёй (яму) бракуе грошай для выплаты крэдыту. Гэта можа здарыцца з-за страты працы, зніжэння зарплаты, праблем са здароўем, арышту і да т.п.
Існуюць два шляхі вырашэння гэтай праблемы: першы – дамовіцца з банкам наконт якіх-небудзь саступак; другі – знайсці грошы альтэрнатыўным спосабам.
Першы варыянт падыходзіць, калі сітуацыя не зусім крытычная і крэдыт у прынцыпе можа быць выплачаны.
Калі выплаціць пазыку самастойна немагчыма, варта звярнуцца да другога рашэння.
Увага! Не спрабуйце ўхіліцца ад выплаты крэдыту – гэта не вырашыць праблемы, а толькі пагоршыць яе. Банк зацікаўлены ў вяртанні грошай, і калі вы прадэманструеце сваю гатоўнасць разлічыцца, ён хутчэй за ўсё пойдзе насустрач. Калі ж вы будзеце ўхіляцца ад кантакту, то ніякіх прэферэнцый не атрымаеце.
Важна таксама не дапускаць пратэрміноўкі выплат. Гэта пагражае адсоткамі, штрафамі, на якія таксама давядзецца шукаць грошы. Да таго ж вы рызыкуеце сапсаваць сваю крэдытную гісторыю. Таму праблемай трэба заняцца адразу ж, як яна паўстала.
Як дамовіцца з банкам?
Першым чынам дакладна сфармулюйце прычыны, па якіх вы не можаце своечасова ўносіць платы альбо наогул пагашаць крэдыт пэўны час. Разлічыце, калі вы зможаце аднавіць выплаты. Супрацоўніцы(ку) банка важна ведаць, калі і адкуль у вас з'явяцца грошы. Не давайце абяцанняў, калі не ўпэўнены, што выканаеце іх.
Потым варта пайсці ў банк і напісаць заяву аб немагчымасці плаціць па крэдыце. Звярніцеся да спецыялістак(аў) банка, каб яны дапамаглі вам правільна яе скласці.
Прыкладзіце да заявы дакументы, што пацвярджаюць пагаршэнне фінансавага становішча. Гэта можа быць ксеракопія працоўнай кніжкі з запісам пра звальненне, выпіска з медыцынскнай карты, якая сведчыць пра захворванне ці патрэбу ў дарагой аперацыі, і г.д. Калі вы ўжо знаходзіцеся ў працэсе вырашэння праблемы, прынясіце пацверджанне гэтага, да прыкладу, даведку з новага месца працы.
Калі ў вас ёсць магчымасць, унясіце хаця б невялікую суму ў залік платы па крэдыце. Гэта засведчыйь тое, што вы не адмаўляецеся ад сваіх абавязацельстваў, працягваеце плаціць, але сапраўды не спраўляецеся.
Пра што можна прасіць банк?
1) Пра адтэрміноўку выплату па крэдытнай дамове. Гэта можа быць і перанос даты штомесячнай платы, але ў сітуацыі, пра якую ізде гаворка, лепшым выйсцем будзе адтэрміноўка, якая дазволіць не плаціць цягам пэўнага перыяду, пакуль фінансавая сітуацыя не палепшыцца, Пры гэтым тэрмін поўнага звароту крэдыту будзе падоўжаны.
2) Пра растэрміноўку плат. У прыватнасці, можна папрасіць зменшыць суму штомесячнай платы з падаўжэннем тэрміну дзеяння крэдытнай дамовы.
3) Пра зніжэнне адсоткавай стаўкі і, як вынік, змяншэнні памеру штомесячнай платы . Такая мера можа быць ужыта на ўвесь астатні тэрмін крэдыту ці на нейкі перыяд.
4) Пра рэфінансаванне крэдыту. Рэфінансаванне – гэта даванне адмысловага крэдыту, які скіраваны выключна на пагашэнне аднаго ці некалькіх наяўных. Па такім крэдыце адсоткавая стаўка ніжэй, а таксама можа быць павялічаны тэрмін пагашэння.
Не рэкамендуецца браць звычайны крэдыт, каб пагасіць пратэрмінаваны. Калі нейкі банк і пагодзіцца выдаць яго, нягледзячы на крыху сапсаваную крэдытную гісторыю, то хутчэй за ўсё запросіць больш высокі адсотак.
5) Пра дараванне пазыкі. Калі астатняя сума невялікая, па рашэнні ўпаўнаважанага органа банка крэдыт можа быць скасавацы дараваннем пазыкі. Пры гэтым вашы абавязанні перад банкам закрываюцца.
Як сабраць патрэбную суму?
1) Звярнуцца да сваякоў. знаёмых і сяброў.
2) Арганізаваць краўдфандынг у сацсетках.
3) Распачаць персанальны збор на адпаведных пляцоўках дапамогі ці звярнуцца ў праваабарончыя арганізацыі:
GetDonate – фонд для вашых праектаў і фінансавання таго, што вам важна;
BYSOL – арганізуе агульныя і індывідуальныя зборы пад кожную сям'ю ці палітвязняў, якія выйшлі на волю;
Хуткая ўзаемадапамога – пляцоўка непасрэднай дапамогі беларус(к)ам, пацярпелым з-за грамадзянскай пазіцыі.
4) Калі крэдыт буйны (напрыклад, на будаванне жылля), цалкам магчыма наяўнасць паручыцеляў. Мажліва, яны пагодзяцца пагасіць хаця б частку сумы.
Увага! Калі вы маеце намер пагасіць крэдыт датэрмінова (да прыкладу, каб не плаціць адсоткаў, ці вам патрэбна неадкладна пакінуць краіну і г.д.), трэба пераканацца, што дамовай гэта прадугледжана. Але нават калі ў самой дамове такога пункта няма, лепш пракансультавацца ў супрацоўніц(каў) банка: ці магчыма ўнесці астатнюю суму крэдыту і на якіх умовах гэта можна зрабіць. Калі вы пагасіце ўсю запазычанасць без згоды банка, вашы абавязанні перад ім не будуць выкананы.
Чытайце таксама:
- Як дапамагчы, калі ў затрыманай(га) былі фінансавыя абавязацельствы?
- Як фінансава дапамагаць сем'ям палітвязняў?
- Якую іншую дапамогу могуць папрасіць сваякі палітзняволенай(га)