Хто ў Беларусі можа атрымліваць лекі бясплатна, і што для гэтага патрэбна?

kto-v-belarusi-mozhet-besplatno-poluchat-lekarstva.png

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

На каго ў Беларусі распаўсюджваюцца льготы на куплю лекаў

Хто ў Беларусі можа атрымліваць лекі бясплатна:

  • грамадзяне, якія пакутуюць захворваннямі, што ўваходзяць у адмысловы пералік (гл. наступны раздзел);
  • дзеці з інваліднасцю да 18 гадоў;
  • дзеці ва ўзросце да 3 гадоў;
  • ветэранкі(ы) Вялікай Айчыннай вайны, удзельніцы(кі) іншых баявых дзеянняў, у т.л. пацярпелыя ад іх, (былыя) вайскоўцы і да т.п. (больш дэталёва можна паглядзець у п. 1 арт. 10 Закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў»);
  • героі Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Бацькаўшчыны, Славы, Працоўнай Славы.

90%-ная зніжка на медыкаменты даецца людзям:

  • якія перанеслі прамянёвую хваробу ў выніку радыяцыйнай катастрофы ці аварыі;
  • з інваліднасцю I і II груп.

Калі медыкаменты прызначаны для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці III групы, на іх можна атрымаць 50%-ную зніжку.

Пры якіх захворваннях і якія менавіта медыкаменты можна атрымаць бясплатна?

Актуальны пералік захворванняў, пры якіх належаць дармовыя лекі, можна паглядзець тут.
У пералік уваходзіць мноства сур'ёзных хваробаў, у т.л. і псіхічныя разладжанні. У прыватнасці, гэта:

  • СOVID-19:
  • гепатыт C;
  • сухоты;
  • цукровы дыябет;
  • эпілепсія;
  • астма;
  • злаякасныя наватворы;
  • шызафрэнія;
  • сіндром Турэта.

Медыкаменты, якія можна атрымаць цалкам бясплатна ці са зніжкай, уключаны ў гэты пералік. Калі ў пацыенткі(а) ёсць непераноснасць зазначаных у ім лекаў ці даказана іх неэфектыўнасць, можна запатрабаваць бясплатнае выдаванне іншых медыкаментаў, у т.л. тых, якія не зарэгістраваны ў Беларусі. Гэтыя выключэнні вызначаюць адмысловыя камісіі ад Мінздароўя. З поўным спісам захворванняў, пры якіх дазваляецца атрымваць такія льготы, можна азнаёміцца тут.

У якіх аптэках можна бясплатна ці са зніжкай набыць ільготныя лекі?

Такую магчымасць даюць аптэкі наступных прадпрыемстваў:

Акрамя рэцэпта ў аптэцы трэба паказаць дакумент, які пацвярджае права на льготу. На адрыўным карэньчыку рэцэпта належыць паставіць подпіс, каб засведчыць набыццё (атрыманне) лекаў.

Ільготныя медыкаменты выдаюцца ў аптэках той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у межах якой знаходзіцца паліклініка, дзе быў выпісаны рэцэпт.

Як атрымаць рэцэпт на льготныя лекі?

Медыкаменты выпісваюцца ўрачамі дзяржаўных паліклінік, што маюцца па месцы вашага жыхарства (знаходжання, працы, навучання).
Рэцэпт афармляецца на адмысловым бланку блакітнага колеру ці ў электронным выглядзе. На кожны прэпарат выпісваецца асобны рэцэпт.
Для атрымання рэцэпта трэба мець пры сабе дакумент, што пацвярджае права на ільготу.

Нарматыўна-прававая база:

- арт. 10 Закона ад 14.06.2007 г. № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў»;
- пп. 2–4, 7, 8 і 10 Палажэння аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзянаў, зацверджанага пастановай Саўміна ад 30.11.2007 г. № 1650;
- пп. 3 і 4 Палажэння аб парадку забеспячэння грамадзянаў Рэспублікі Беларусь пры аказанні медычнай дапамогі па жыццёвых паказаннях у выпадку даказанай неэфектыўнасці ці непераноснасці лекавых сродкаў, уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў, за кошт сродкаў рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў іншымі лекавымі сродкамі, зацверджанага пастановай Мінздароўя ад 31.01.2024 г. № 19;
- Пералік асноўных лекавых сродкаў, зацверджаны пастановай Мінздароўя ад 16.07.2007 г. № 65.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...