У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- структура дашкольнай адукацыі ў Літве;
- афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову;
- дакументы;
- медыцынская даведка;
- плата;
- час працы садкоў;
- карысныя спасылкі.
У гэтым артыкуле разглядаюцца некаторыя асаблівасці літоўскай сістэмы дашкольнай адукацыі. Агульныя рэкамендацыі па ўладкаванні дзяцей у сад за мяжой чытайце ў артыкуле "Як уладкаваць дзяцей у сад у новай краіне побыту?".
Структура дашкольнай адукацыі ў Літве
- Дзеці ад 1 до 5 (ці 6) гадоў – яслі, яслі-садкі, дзіцячыя садкі (ikimokyklinis).
- Дзеці 6–7 гадоў – перадшкольная адукацыя (priešmokyklinis).
Афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову
У некаторых муніцыпалітэтах запіс у дзіцячыя садкі зроблены цэнтралізаваным, праз спецыяльную сістэму залічэння. Такая сістэма працуе ў Вільнюсе, Каўнасе, Клайпедзе, Паневежысе і Таўраге. Для падавання заявы неабходны ідэнтыфікацыйны персанальны нумар (asmens kodas). Тым, хто не мае пасведчання на права жыхарства ці Blue Card, належыць персанальна падаць заяву ў самакіраванне горада.
У астатніх выпадках заяву аб залічэнні падаюць кіраўніце(ку) дашкольнай установы.
Тэрміны падавання заяваў у розных навучальных установах ці муніцыпалітэтах могуць адзрознівацца, але часцей за ўсё іх прымаюць цягам усяго года. Зазвычай дзеці пачынаюць наведваць групу ў верасні, але пры наяўнасці свабодных месцаў садкі альбо муніцыпалітэт могуць прымаць іх цэлы год.
Дакументы
- Пасведчанне аб нараджэнні.
- Копіі пашпартоў дзіцяці і бацькоў, копіі віз (пасведчанняў на права жыхарства).
- Два фотаздымка.
- Медыцынская даведка.
- Іншыя дакументы – па запыце канкрэтнай установы.
Медыцынская даведка
У дзяржаўных паліклініках на прыём лепей рэгістравацца загадзя (мажліва на сайце, напрыклад, тут, тут або тут). Паслуга платная (30–35 еўра). У прыватных клініках аформіцца магчыма хутчэй, але, адпаведна, даражэй.
Плата
За дзяржаўны кошт фінансуюцца 4 гадзіны ў дзень (20 гадзін на тыдзень). Астатнюю частку выплачваюць муніцыпалітэт і бацькі. У сярэдним за наведванне садка аднім дзіцём атрымліваецца каля 50–60 еўра ў месяц.
У прыватных садках кошт пачынаецца ад 165 еўра ў месяц і можа дасягаць 1600 еўра. Дадаткова 5–8 еўра на харчаванне.
Вільнюскі муніцыпалітэт кампенсуе сем’ям, чые дзеці наведваюць прыватныя садкі, па 100 еўра ў месяц на кожнае дзіцё.
Час працы садкоў
Кожная навучальная ўстанова вызначае свой графік і гадзіны працы. Улетку садок можа зачыніцца на месяц. Звычайна дзетак пераводзяць на гэты час у іншыя ўстановы, але могуць папрасіць бацькоў узяць іх дамоў.
Карысныя спасылкі
International House Vilnius.
Цэнтр інфармацыі па міграцыі «Я выбираю Литву».
Go Vilnius.
Дзіцячыя садкі з рускай мовай у Вільнюсе.
Чытайце таксама:
- Як уладкавць дзяцей у садок ў новай краіне побыту?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Польшчы?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Нямеччыне?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Грузіі?