Як уладкаваць дзяцей у сад у Польшчы?

ustroit-detey-v-sad-v-polshe.png

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

У гэтым артыкуле разглядаюцца некаторыя асаблівасці польскай сістэмы дашкольнай адукацыі. Агульныя рэкамендацыі па ўладкаванні дзяцей у сад за мяжой чытайце ў артыкуле "Як уладкаваць дзяцей у сад у новай краіне побыту?".

Структура дашкольнай адукацыі ў  Польшчы

  • Дзеці ад года да 3 гадоў – яслі (zlobek). Некаторыя групы прымаюць ад 6 месяцаў.
  • Дзеці ад 3 да 5 гадоў – дзіцячы садок (przedszkole).
  • Дзеці ад 5 да 6 гадоў – падрыхтоўчая група (zerówka) (з’яўляецца абавязковай).

Афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову

Для запісу спатрэбіцца выбраць тры садка: адзін асноўны і два альтэрнатыўных. Звязацца належыць з садком «першага выбару», каб даведацца, калі ён пачынае набор і ці вязде яго анлайн. Калі вядзе, то:

  • зайсці на сайт гарадскога альбо муніцыпальнага кіравання;
  • зарэгістравацца на рэкрутынгавай платформе (спатрэбіцца Profil Zaufany);
  • запоўніць анкету, зазначыўшы першым асноўны садок;
  • раздрукаваць анкету і адвезці яе ў садок «першага выбару».

Увага! Некаторые гарады зладзілі электронную сістэму рэгістрацыі ў садкі праз рэгістрацыйны нумар (PESEL) дзіцяці.

Калі афармленне праз інтэнет немагчыма, то трэба запоўніць анкету на месцы і  зарэгістраваць яе ў дырэктаркі(а).

Дакументы

Пасля атрымання станоўчых вынікаў рэкрутацыі падаецца заява аб прыёме і копіі наступных дакументаў:

  • працоўныя дамовы бацькоў;
  • дэкларацыя даходаў за мінулы год абодвух бацькоў;
  • дамова арэнды жылля ці прапіска (meldunek);
  • даведка аб шматдзетнасці;
  • пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, якія ўжо наведаюць выбраны садок.

Усё падаецца на польскай мове. Рэкамендуецца скарыствацца паслугамі прысяжнай(га)  перакладчыцы(ка).

Пасля падпісваецца дамова.

Медыцынская даведка

У некаторых садках могуць затрабаваць выпіс з карты вакцынацыі. Пры праблемах са здароўем належыць паклапаціцца пра даведкі ад профільных спецыялістак(аў). Усё – на польскай мове.

Плата

Дзяржаўныя садкі бясплатныя, калі знаходжанне дзіцяці ў ім не перавышае 5 гадзін. Кожная наступная гадзіна платная. У сярэднім цэлы дзень знаходжанні з улікам харчавання будзе каштаваць 180 злотых у месяц.

Прыватныя ўстановы: яслі – 550–700 злотых у месяц; дзіцячы садок – 300–450 злотых. «Зерувка» рэдка бывае прыватнай.

Да гэтай сумы трэба яшчэ дадать 7–10 злотых на дзень за харчаванне.

Мажліва падаць заяву ў орган сацыальнага страхавання (ZUS) на выплату субсідыі для прыватных ясляў (dofinansowania do żłobka).

Час працы садкоў

Дзяржўныя садкі працуюць звычайна з 7:00 па 17:00, а ў чэрвене-ліпені зачыняюцца на месяц каникулаў. На гэты час дзетак размяркоўваюць у дзяжурныя групы ў суседніх садках.

Прыватныя ўстановы адчынены ўвесь год. Іх графік працы можа трошкі адрознівацца ад дзяржаўных, але не перавышае 10 гадзін у дзень.

Карысныя спасылкі

Пошук садкоў ў Польшчы.
Паслуга па запісу ў садок (платная).
goPL.by.
Садок з магчымасцю адаптацыі рускамоўных дзяцей (Варшава, Кракаў).

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...