У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- структура дашкольнай адукацыі ў Нямеччыне;
- афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову;
- дакументы;
- медыцынская даведка;
- плата;
- час працы садкоў;
- карысныя спасылкі.
У гэтым артыкуле разглядаюцца некаторыя асаблівасці нямецкай сістэмы дашкольнай адукацыі. Агульныя рэкамендацыі па ўладкаванні дзяцей у сад за мяжой чытайце ў артыкуле "Як уладкаваць дзяцей у сад у новай краіне побыту?".
Структура дашкольнай адукацыі ў Нямеччыне
У структуру дашкольных устаноў уваходзяць:
- для дзетак малодшых за 3 гады – яслі (Kinderkrippe);
- ад 3 да 7 гадоў – дзіцячыя садкі (Kindergarten).
- Таксама садкі адрозніваюцца па прыналежнасці:
- муніцыпальныя (kommunale Kita),
- садкі ад работадаўцы (betriebliche Kita),
- прыватныя (private Kita),
- каталіцкія/евангелічныя (katholisch/evangelisch).
Афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову
У Нямеччыне практычна паўсюль можна адшукаць прыдатны для вас дзіцячы садок і зарэгістравацца ў ім анлайн. Для гэтага належыць скарыстацца сервісамі Kita-Navigator. Увядзіце ў пошуку «Kita-Navigator» + назва вашага месца побыту. Пераходзьце па знойдзенай спасылцы і далей проста выконвайце рэкамендацыі на сайце (можна скарыстацца аўтаматычным перакладам).
Калі аформіцца анлайн не атрымалася, дакументы падаюцца ў ведамства па справах моладзі (Jugendamt). Там мажліва атрымаць спіс усіх дашкольных установаў, што знаходзяцца побач, і бланк заяўкі на ваўчэр для наведвання садка (Kita Gutschein).
Запоўненую і падпісаную заяўку адносіце ў Jugendamt або дасылаеце туды па пошце.
Ваўчэр на наведванне дзіцячага садка вам прышлюць па пошце.
З тым садком, які вы абралі, вам трэба будзе падпісать пісьмовы кантракт і адзначыць там свой ваўчэр.
Дакументы
- Запоўненая заяўка на ваўчэр.
- Копіі пашпартаў (вашага і дзіцяці): 1-я старонка і віза (калі ёсць).
- Копія прапіскі.
- Копія пасведчання аб нараджэнні.
Медыцынская даведка
Для таго каб наведваць дзіцячы садок, вам спатрэбіцца свежая (не старэйшая за 14 дзён) даведка. Абавязкова павінна быць вакцынацыя ад адзёру (Masern).
Плата
У некаторых федэральных землях муніцыпальныя дзіцячыя садкі часткова бясплатныя:
- Берлін і Гамбург – бясплатна для ўсіх дзетак з моманту нараджэння;
- Рэйнланд-Пфальц – бясплатна для дзяцей з 2 гадоў;
- Гесэн і Ніжняя Саксонія – бясплатна з 3 гадоў;
- Брандэнбург і Цюрынгія – бесплатным будзе толькі апошні год перад школай.
У астатніх землях месцы ў садках платные. Разлічваецца аплата ў залежнасці ад шматлікіх фактараў: федэральнага заканадаўства, даходу бацькоў, колькасці дзяцей і да т.п. Мы можам прывесці толькі прыблізные сумы гадавых выдаткаў на садок:
- дзіця да 3 гадоў – 1710 еўра;
- за дзетак ад 3 да 5 гадоў – 1630 еўра;
- ад 6 гадоў – 940 еўра.
Нават калі наведванне садка з’яўляецца бясплатным, усё роўна давядзецца штомесячна ўносіць невялікую суму за ежу і напоі. Для тых хто зарабляе мала альбо не зарабляе ўвогуле, існуе магчымасць запрасіць дапамогу на гэтыя мэты.
Час працы садкоў
Мінімальны час, які дзіця можа правесці ў садку, – 5 гадзін (уключаючы абед). Калі вы шмат занятыя, магчыма запрасіць ваўчэр на 6, 8, 10 ці 12 гадзін догляду.
Таксама ў Нямеччыне ёсць садкі, дзе дзетак магчыма пакідаць нанач.
Увага! У Нямеччыне шырока распаўсюджаны такія паслугі, як «мама/тата на дзень», «бабуля/дзядуля напракат» альбо няня па праграме Au-Pair (дзяўчына, якая жыве ў хаце як сямейніца, без аплаты – адно кішэнныя грошы).
Карысныя спасылкі
Пошук і афармленне ў садок ў Гамбургу і Мюнхене (гарады і наваколле).
Руска-нямецкія садкі ў Нямеччыне (зверху старонкі магчыма выбрать даведнікі па канкрэтных гарадах).
Чытайце таксама:
- Як уладкавць дзяцей у садок ў новай краіне побыту?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Літве?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Польшчы?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Грузіі?