У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- структура дашкольнай адукацыі ў Грузіі;
- афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову;
- дакументы;
- медыцынская даведка;
- плата;
- час працы садкоў;
- карысныя спасылкі.
У гэтым артыкуле разглядаюцца некаторыя асаблівасці сістэмы дашкольнай адукацыі Грузіі. Агульныя рэкамендацыі па ўладкаванні дзяцей у сад за мяжой чытайце ў артыкуле "Як уладкаваць дзяцей у сад у новай краіне побыту?".
Структура дашкольнай адукацыі ў Грузіі
Дзетсадаўскія ўстановы Грузі прымаюць дзяцей:
- ад 2 да 5 гадоў (дашкольная адукацыя);
- ад 5 гадоў да паступлення ў 1-ы класс (праграма падрыхтоўкі да школы).
Афармление ў дзяржаўную дашкольную ўстанову
У Тбілісі арганізавана цэнтралізаваная рэгістрацыя ў дзіцячыя садкі. Для гэтага ўлетку (часцей за ўсё ў чэрвені) вылучаюцца пэўныя дзень і час. Пра гэтую дату паведамляецца ў навінах.
Для рэгістрацыі належыць запоўніць форму на сайце Агентцтва па кіраванні дзіцячымі садамі Тбілісі (на жаль, толькі на грузінскай). Аформіць магчыма дзяцей, якім да верасню спаўняецца 2 гады.
Рэгістрацыя працягваецца да запаўнення месцаў. Бацькі, у якіх не атрымалася запісаць дзіця ў садок, могуць падать заяву на далучэнне ў рэзервовы спіс.
У іншых гарадах і рэгіёнах краіны бацькі самаруч нясуць дакументы ў садок і на месцы рэгіструюць дзетак.
Дакументы
Могуць спатрэбіцца наступныя дакументы:
- копія пасведчання аб нараджэнні;
- пашпарт дзіцяці;
- выпіс з медыцынскай карты;
- карта вакцынацыі.
- Таксама мажліва, што некаторыя ўстановы запытаюць дадаткова фотаздымкі дзіцяці і дакументы аб плацежаздольнасці бацькоў.
На дзетак і бацькоў запаўняецца анкета. Пасля, магчыма, вам прапануюць падпісаць дамову і ўнесці пэўную суму за рэгістрацыю. Мажліва гэтаксама, што спатрэбіцца даць інфармацыю пра стан здароўя дзіцяці.
Медыцынская даведка
Для садка неабходная даведка па форме 100. Выпісаць яе магчыма бясплатна ва ўчастковай(га) педыятра або платна (25–40 лары) у прыватным медыцинскім цэнтры. Абавязкова мець з сабою звесткі пра вакцынацыю.
Плата
Дзяржаўныя садкі ў Грузі платныя. Сума аплаты адрозніваецца для розных гарадоў.
Дыяпазон кошту ў прыватных садках складае 250–700 лары ў месяц. Цана залежыць ад праграм развiцця, харчавання, раскладу і распалажэння садку.
Час працы садкоў
Садкі пачынаюць працаваць з 8:30, але дзетак часцяком прыводзяць пазней. У 9:30 пачынаецца сняданак. Забраць дзіця належыць да 18:00.
Карысныя спасылкі
Пошук дзяржаўных садоў у Грузіі.
Прыватныя садкі Грузіі.
Рускамоўня садкі ў Тбілісі і Батумі.
Чытайце таксама:
- Як уладкавць дзяцей у садок ў новай краіне побыту?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Літве?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Польшчы?
- Як уладкаваць дзяцей у сад у Нямеччыне?