У гэтым артыкуле прыводзяцца кароткія звесткі і карысныя спасылкі, якія дапамогуць знайсці для вашага дзіцяці адпаведную школу. Агульныя рэкамендацыі па афармленні ва ўстановы сярэдняй адукацыі за мяжой чытайце ў артыкуле "Як уладкаваць дзяцей у школу ў новай краіне побыту?".
Школа ў Літве
Структура школьнай адукацыі
- Пачатковая школа – з 7 да 10 гадоў.
- Прагімназія – з 11 да 14 гадоў.
- Гімназія – з 15 да 18 гадоў.
Спіс дакументаў
- Пераклад на літоўскую мову дакумента, які пацвярджае ўзровень адукацыі.
- Штогадовая медыцынская даведка аб стане здароўя.
(Кожная школа таксама мае права запатрабаваць дадатковую інфармацыю.)
Плата
Адукацыя ў муніцыпальных установах бясплатная. Памер аплаты навучання ў прыватных школах можа вар'іравацца ад 58 да 14 999 еўра ў год.
Карысныя спасылкі
Пошук школы па адрасе (у вакенцы «Галіна дзейнасці» выбраць «Школы агульнаадукацыйныя». У вакенцах «Горад» і «Вуліца», адпаведна, ваш адрас).
Падача электроннай заявы ў Вільнюсе.
Беларуская гімназія ў Вільнюсе.
Школы з рускай мовай навучання ў Вільнюсе.
Школа ў Польшчы
Структура школьнай адукацыі
- Пачатковая (базавая) школа (szkola podstawowa) – з 6–7 да 13 гадоў.
- Сярэдняя школа, альбо гімназія (gimnazjum) – з 13 да 16 гадоў. Пасля яе магчыма паступаць у тэхнікумы і прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (szkoła policealna).
- Старшая (паслягімназійная) школа (szkoła ponadgimnazjalna) – з 16 да 20 гадоў.
Спіс дакументаў
Спіс залежыць ад таго, у якую навучальную ўстанову вы паступаеце. Хутчэй за ўсё спатрэбяцца:
- даведка пра сканчэнне пэўнага класа ў школе на радзіме (атэстат пачатковай ці сярэдняй школы);
- медыцынская даведка; вынікі медыцынскага ці псіхалагічнага агляду;
- пісьмовая згода бацькоў;
- пацверджанне ўзроўню валодання мовай;
- пасведчанне асобы (пашпарт з візай, карта побыту).
Плата
Навучанне дзяцей і моладзі ў дзяржаўных школах з'яўляецца бясплатным.
Прыватныя пачатковыя школы каштуюць ад 660 да 7100 злотых у месяц.
Міжнародныя ліцэі могуць каштаваць 10000 злотых у месяц, прыватныя тэхнікумы – 600 злотых.
Карысныя спасылкі
Пошук у рэестры школ.
Інфармацыя пра адукацыю асоб, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы (мажліва спампаваць беларускую і рускую версіі).
Дапамога ў пошуке школы і афармленне запрашэння на навучанне (паслуга платная).
Рускамоўныя школы.
Тэхнікумы і ліцеі для замежных грамадзян.
Школа ў Нямеччыне
Структура школьнай адукацыі
Пачатковая школа (Grundschule) – з 6 до 10 гадоў.
Сярэдняя школа (Sekundastufe) дзеліцца на некалькі тыпаў:
- асноўная школа (Hauptschule) – з 10 да 15 гадоў. Яе выпускніцы(кі) надалей найчасцей атрымліваюць адукацыю ў офіснай сферы;
- рэальная школа (Realschule) – з 10 да 16 гадоў. Па яе сканчэнні звычайна атрымліваюць працоўную прафесію;
- гімназія (Gymnasium) – з 10 да 18–19 гадоў. Паспяхова скончыўшы яе, можна паступаць у вну.
Hauptschule і Realschule часта яднаюцца пад адным дахам (Gesamtschule).
Спіс дакументаў
З той прычыны, што кожная з 16 федэральных земляў мае ўласную сістэму адукацыі, спіс дакументаў адрозніваецца для кожнай з іх. Хутчэй за ўсё спатрэбяцца:
- дакумент аб рэгістрацыі бацькоў (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, яе (яго) пашпарт;
- табель паспяховасці з папярэдняга месца навучання (за 2–3 гады);
- карта вакцынацыі, перакладзеная на нямецкую мову (вакцынацыя супраць адзёру абавязковая!).
Плата
Дзяржаўнае навучанне бясплатнае для ўсіх, як для грамадзянак(аў), так і для іншаземцаў.
Паколькі структура адукацыі ў Германіі даволі складаная, кошт прыватных навучальных устаноў моцна адрозніваецца. У дадатак школы могуць належаць рэлігійным суполкам, працаваць па іншых, чым муніцыпальныя ўстановы, праграмах (вальдорфскія школы, Мантэсоры). Для лепшых па рэйтынгу прыватных школ прыблізная плата – ад 2300 да 3800 еўра ў месяц.
Карысныя спасылкі
У Нямеччыне для атрымання адпаведнай інфармацыі можна зайсці на сайт горада («Stadt» + назва мястэчка) і знайсці там раздзел «Адукацыя» (Bildung) – «Школы» (Schule).
Спіс органаў школьнай адукацыі па землям (Schulämter / Schulaufsicht).
Нямецка-рускія школы ў Нямеччыне (зверху старонкі магчыма выбрать даведнікі па канкрэтных гарадах).
Школа ў Грузіі
Структура школьнай адукацыі
- Пачатковая школа – з 6 до 12 гадоў.
- Асноўная школа – з 12 до 15 гадоў.
- Сярэдняя школа – з 15 до 18 гадоў.
Увага! У Грузіі пры залічэнні ў школу, акрэдытаваную Міністэрствам адукацыі, вучаніца(нь) аўтаматычна атрымлівае пасведчанне на права жыхарства. Потым праз працэдуру аднаўлення сям'і могуць атрымаць такое пасведчанне і яе (яго) бацькі.
Спіс дакументаў
- Пасведчанне аб нараджэнні альбо пашпарт дзіцяці (іх копіі).
- Пашпарты (іх копіі) бацькоў.
- Заява законнага прадстаўніка дзіцяці.
- Даведка пра стан здароўя па форме 100.
- Асабістая справа школьніцы(ка) з папярэдняга месца навучання (акрамя паступлення ў 1-ы клас).
- Таксама могуць папрасіць фота дзіцяці (звычайна два).
Плата
Навучанне ў дзяржаўных установах бясплатнае. Прыватныя школы, як і ўсюды, моцна адрозніваюцца адна ад адной. У сярэднім можна разлічваць на 200–600 лары ў месяц. Але калі навучальная ўстанова мае міжнародны статус, кошт можа быць вышэй і пры гэтым разлічвацца ў еўра ці далярах.
Карысныя спасылкі
Як запісацца ў 1-ы клас дзяржаўнай школы Грузіі.
Дзяржаўныя школы Грузіі для рускамоўных дзетак.
Прыватная школа ў Тбілісі ScrumLab (навучанне па школьнай праграме Рэспублiкi Беларусь з атэстацыяй).
Telegram-канал беларускай школы «аКсяродак» у Батумі.
Рускамоўныя дзяржаўныя і прыватныя школы Тбілісі.
Чытайце таксама:
- Як уладкавць дзяцей у садок ў новай краіне побыту?
- Як уладкаваць дзяцей у школу ў новай краіне побыту?
- Перасячэнне мяжы з непаўналетнім дзіцём. Якія патрэбны дакументы і хто павінен суправаджаць?