Як вырашыць праблему з атрыманнем адукацыі пасля вызвалення?

poluchenie-obrazovaniya-posle-osvobozhdeniya.jpg
У гэтым артыкуле чытайце:

Асуджаныя па палітычных артыкулах часцяком сутыкаюцца з праблемамі ў атрыманні (працягванні) адукацыі ў дзяржаўных і нават прыватных навучальных установах Беларусі. Адлічаным студэнт(к)ам і аспірант(к)ам, людзям, якія не могуць з-за рэпрэсій працягваць працаваць па сваёй спецыяльнасці, прыведзеныя ніжэй адукацыйныя праграмы дапамогуць авалодаць новай прафесіяй, атрымаць разнастайныя веды і навыкі і г.д. Мяркуем, што і былым асуджаным па непалітычных артыкулах, якія пасля вызвалення жадаюць пачаць (працягнуць) вучобу, у т.л. за мяжой, гэтая інфармацыя можа аказацца карыснай.

Магчымасці для адукацыі ў Беларусі

Працягнуць навучанне ў Беларусі тым, хто патрапіў пад рэпрэсіі, вельмі цяжка. Мабыць, упэўнена можна параіць толькі адукацыйныя курсы.
Тыя, хто хоча і можа вучыцца ў рэспубліканскіх установах адукацыі, для пошуку прыдатнай для сябе спецыяльнасці могуць скарыстацца спецыяльным сайтам для  абітурыентаў.

BySol. Беларускі фонд дапамогі рэпрэсаваным. Адзін з кірункаў дзейнасці арганізацыі – аказанне дапамогі ў перанавучанні для палітычных зняволеных, у т.л. тых, хто адбыў або адбывае хатнюю “хімію”.
Прапануюцца праграмы па працы з сацсеткамі (SMM), маркетынгу ў пошукавых сістэмах (SEO), асновам вэб-дызайну і маркетынгу, а таксама курсы англійскай мовы. Усяму гэтаму можна налажыцца, звярнуўшыся ў BySol. Многія з тых, хто прайшоў курсы, адзначаюць, што яны не толькі дапамагаюць актуалізаваць свае веды, але і за кошт працы ў камандзе даюць тэрапеўтычны эфект.
Таксама на BySol палітвязні, якія выйшлі на волю, і (або) іх блізкія могуць пачаць збор на пакрыццё выдаткаў на адукацыю.

iStudy. Каталог онлайн і афлайн курсаў. Ёсць праграмы з далейшым працаўладкаваннем. На ўзроўні ўвядзення ў спецыяльнасць можна знайсці і бясплатныя курсы.
У галоўным меню ўверсе справа можна абраць горад.

Все курсы. Пошук па ўсіх адукацыйных праграмах у Беларусі.
Каля лагатыпа сайта можна абраць горад.

Lerna. Анлайн-курсы ад розных школ на адной платформе.

EduHub. Агрэгатар навучальных курсаў у Мінску. Ёсць магчымасць пакінуць запыт на падбіранне курса, у т.л. з далейшым працаўладкаваннем.

Telegram-канал IT – Бясплатнае навучанне для студэнтаў. Аператыўная інфармацыя пра наборы на бясплатныя IT-курсы.

Вучоба за мяжой

Магчымасці для навучання ў замежных установах адукацыі вельмі шырокія, асабліва калі вы ведаеце мовы. Ніжэй прыводзяцца спасылкі на рэсурсы, накіраваныя на дапамогу ў атрыманні адукацыі менавіта беларусам.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Заснаваны ў Беларусі ў 1992 г., пазней вымушана пераехаў у Вільню. Большасць навучэнцаў там – беларускі(сы).
Па выніках агляду партфоліа можна прэтэндаваць на некалькі тыпаў грантаў. Таксама студэнткі(ы) да 25 гадоў маюць права на сацыяльную стыпендыю памерам у 135 еўра, а магістранткі(ты) – стыпендыю ў 435 еўра з поўнай аплатай навучання.
Магчыма дыстанцыйнае навучанне.

Асвета. Ініцыятыва Офіса Святланы Ціханоўскай, што створана для дапамогі ў сферы адукацыі і навукі рэпрэсаваным, а таксама тым, каму пагражаюць рэпрэсіі. Актуальныя праграмы навучання, стажыроўкі і стыпендыі можна адсочваць тут.

Adu.place. Медыя пра адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі і кантэнт для самаразвіцця (у т.л. і ў Беларусі).

EU Neighbours East. Анлайн-курсы і праграмы паслядыпломнага навучання для жыхароў краін Усходняга партнёрства, у т.л. Беларусі.

Прэс Клуб Беларусь. Сайт аб'яднання беларускіх журналістаў. Курсы, трэнінгі, стыпендыі, лабараторыі для розных напрамкаў журналістыкі – спіс рэгулярна абнаўляецца.

Telegram-канал Birananka. Вучоба, стажыроўкі, вакансіі ў Нямеччыне і не толькі.

Telegram-канал Sekktor. Прафесійныя і адукацыйныя праграмы ў сферы культуры, рэзідэнцыі, воркшопы, стажыроўкі, конкурсы і інш.

Стыпендыі

Калі вы паступілі ў замежную ВНУ, ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю. Беларус(к)ам у гэтым могуць дапамагчы наступныя рэсурсы:

EU4Belarus. Ініцыятыва Еўрапейскага саюза, якая дае, у прыватнасці, дапамогу беларускім студэнт(к)ам, што пацярпелі ад рэпрэсій.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага („Праграма Каліноўскага”). Адна з самых папулярных адукацыйных ініцыятыў для дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам, заснаваная яшчэ ў 2006 г. Абітурыенткі(ты), якія прайшлі адбор па праграме, змогуць вучыцца ў ВНУ па ўсёй Польшчы.

Посольство Германии в Беларуси. Стыпендыі, стажыроўкі, конкурсы для студэнтаў і не толькі.

Вышаградская стыпендыяльная праграма. Фонд, заснаваны ўрадамі Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі, дае магістрантам і выпускнікам магістратуры магчымасць навучання і правядзення паслядыпломных даследчых праектаў ва ўніверсітэтах гэтых краін. Пры падаванні заяўкі трэба загадзя выбраць акрэдытаваную навучальную ўстанову і прыкласці ад яе ліст, які пацвярджае прыём на вучобу.

Стыпендыя ўрада Чэшскай Рэспублікі для студэнтак(аў) з краін у стадыі развіцця.  Даецца грамадзянам з краін, якія развіваюцца, у т.л. Беларусі, для навучання ў дзяржаўных ВНУ Чэхіі. Ініцыятыва прадугледжвае курсы па чэшскай мове.

Study in LT. Нацыянальны цэнтр падтрымкі студэнтаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Літве. На гэтай старонцы мажліва на рускай мове прачытаць агульную інфармацыю пра вучобу ў літоўскіх ВНУ, у т.л. пра стыпендыі.

We Make Scholars. Англамоўны агрэгатар акадэмічных грантаў. Для атрымання інфармацыі на гэтай старонцы ў фільтры пазначце Belarus.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...