Лячэнне алкагольнай залежнасці ў Беларусі і за яе межамі

lechenie-alkogolnoy-zavisimosti.jpg
У гэтым артыкуле чытайце:

Лячэнне алкагольнай залежнасці ў Беларусі праводзіцца як у дзяржаўных установах, так і ў прыватных клініках. У краіне ёсць даступныя праграмы лячэння ў спецыяльных цэнтрах рэабілітацыі і бясплатная дапамога.

Дзяржаўныя праграмы лячэння залежнасці

Лячэнне алкагольнай залежнасці ў Беларусі па дзяржаўнай праграме праводзіцца бясплатна ў рамках сістэмы аховы здароўя і ўключае некалькі ключавых этапаў і метадаў тэрапіі. Звычайна яно ажыццяўляецца ў наркалагічных дыспансерах, псіхіятрычных бальніцах і спецыялізаваных лячэбных установах.

Ёсць два варыянты лячэння:
Амбулаторнае лячэнне - гэта лячэнне, якое прызначаецца ўрачом псіхіятрам-нарколагам на амбулаторным прыёме, пры гэтым пацыент(ка) сам(а) купляе прызначаныя прэпараты і прымае іх самастойна ў хатніх умовах альбо прыходзіць штодзённа ў аддзяленне дзённага знаходжання, дзе атрымлівае дзённую дозу прэпаратаў.
Стацыянарнае лячэнне праводзіцца ў стацыянарных наркалагічных аддзяленнях дыспансера.

Лячэнне праходзіць паэтапна: у выпадку ўскладненняў стану адмены, пацыент(ка) шпіталізуецца ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі.

У наркалагічных аддзяленнях выконваюцца вывад з запою, купіраванне стану адмены алкаголю, уключаючы дэзінтаксікацыйную тэрапію, рэабілітацыйныя мерапрыемствы, якія накіроўваюцца на лячэнне псіхічнай залежнасці, аднаўленне сацыяльнай адаптацыі, доўгатэрміновая медыкаментозная тэрапія (унутрывенная імплантацыя супрацьалкагольнага сенсібілізацыйнага прэпарата).

Прымяняюцца розныя віды псіхалагічнай дапамогі: першаснае анкетаванне, дыягностыка, індывідуальная псіхатэрапія, групавыя заняткі, кансультаванне сваякоў пацыентаў(ак).

Некаторыя дзяржаўныя ўстановы прапануюць метады кадзіравання (псіхалагічнае або медыкаментознае ўздзеянне), якія прыгнечваюць цягу да алкаголю. Гэта можа быць як ін'екцыйнае ўвядзенне прэпаратаў, так і псіхалагічнае ўздзеянне, пры якім у пацыента(кі) фарміруецца агіда да алкаголю. Аднак часцей за ўсё гэтая паслуга ў дзяржустановах платная.

У стацыянарным аддзяленні паралельна з лячэннем вядзецца абследаванне пацыентаў(ак): лабараторныя даследаванні - абследаванне на маркеры вірусных гепатытаў, ЭКГ, ЭЭГ, флюараграфія органаў грудной клеткі, кансультацыі вузкіх спецыялістаў(ак) (неўролага, тэрапеўта, псіхатэрапеўта).

Актыўна выкарыстоўваецца фізіялячэнне: ТЭС-тэрапія, электрафарэз, лячэнне токамі рознай частаты, магнітатэрапія, магніталазерная тэрапія і інш.

Па жаданні пацыента(кі) для далейшага лячэння ён (яна) можа быць пераведзены(а) ў аддзяленне рэабілітацыі, дзе дасведчаныя адмыслоўцы дапамогуць адаптавацца да новага жыцця без залежнасці.

Бясплатнае лячэнне алкагольнай залежнасці: што ўключае і што для гэтага трэба?

Для доступу да бясплатнай дапамогі неабходна звярнуцца ў наркалогію па месцы жыхарства. Падставамі для шпіталізацыі могуць быць як добраахвотны зварот, так і прымусовае лячэнне па прысудзе.

Лячэнне алкагольнай залежнасці бясплатна можа праводзіцца ў прымусовым парадку. Напрыклад, члены сям'і могуць выклікаць хуткую дапамогу. Калі чалавек у стане белай гарачкі стаў(ла) небяспечным(ай) для сябе і навакольных, ён (яна) будзе дастаўлены(а) ў стацыянар для аказання неадкладнай псіхіятрычнай дапамогі. Аднак для далейшага лячэння неабходна добраахвотная згода чалавека - прымусовы рэабілітацыйны курс можа быць прызначаны толькі па прысудзе.

Нягледзячы на даступнасць, дзяржаўныя праграмы лячэння алкагольнай залежнасці маюць свае недахопы. Самы асноўны мінус - пастаноўка на наркалагічны ўлік і адсутнасць ананімнасці пацыента(кі). Яшчэ адзін вялікі недахоп, які адпужвае людзей з залежнасцю, - акцэнт на фізічным баку залежнасці і адсутнасць дастатковай псіхалагічнай дапамогі.

Ананімнае лячэнне ў дзяржаўных установах праводзіцца толькі на платнай аснове.

Дзяржаўныя рэабілітацыйныя праграмы

Дзяржаўныя рэабілітацыйныя праграмы маюцца толькі ў Мінску, і жыхарам горада дапамога аказваецца бясплатна.

Рэабілітацыйная праграма "Формула жыцця"

Рэабілітацыйная дапамога па праграме аказваецца ў наркалагічным аддзяленні №3 па лячэнні і рэабілітацыі наркалагічных пацыентаў. Дапамога даецца грамадзянам мужчынскага полу, якія пакутуюць на сіндром залежнасці ад алкаголю, ад наркатычных сродкаў.
Праграма разлічана на 28 дзён і ажыццяўляецца кругласутачна па адрасе Мінск, вул. Тарханава,16.
Шпіталізацыя па праграме рэабілітацыі планавая.
Пры наяўнасці паказанняў перад далучэннем да рэабілітацыйных мерапрыемстваў робіцца дэтокс.
Рэабілітацыйная дапамога па праграме "Формула жыцця" жыхарам Мінска, што знаходзяцца пад дыспансерным наглядам у нарколага, аказваецца бясплатна.
Падрабязнасці па тэлефонах: +375 17 375 26 72, +375 17 306 43 15.

Рэабілітацыйная праграма "Крок"

Праграма ўключае ў сябе псіхатэрапеўтычныя метады. Гэта праграма разлічана не толькі на пацыентаў(ак) з алкагольнай залежнасцю, а таксама на людзей з тытунёвай і наркатычнай залежнасцю, з іншымі расстройствамі паводзін (гульня, гіперсэксуальнасць, пераяданне, шапагалізм, нанясенне сабе цялесных пакалечанняў). Праграма разлічана на 28 дзён.

Рэабілітацыйны стацыянар наркалагічнага аддзялення №6 па лячэнні і рэабілітацыі наркалагічных пацыентаў працуе кругласутачна па адрасе Мінск, вул. Чыгладзэ, 22. Падрабязнасці па тэлефоне: 8 (017) 272-59-40

Пры наяўнасці паказанняў перад далучэннем да рэабілітацыйных мерапрыемстваў выконваецца дэтокс.
Магчыма ананімнае лячэнне на платнай аснове.

Рэабілітацыйная дапамога ў праграме "Крок" жыхарам Мінска, якія знаходзяцца пад дыспансерным наглядам у нарколага, аказваецца бясплатна.

Прыватныя праграмы лячэння алкагольнай залежнасці

Лячэнне залежнасці ў прыватных клініках мае некалькі пераваг у параўнанні з дзяржаўнымі ўстановамі. Менавіта гэтыя нюансы могуць быць важнымі для некаторых пацыентаў(ак) і іх сем'яў.

Індывідуальны падыход. Прыватныя клінікі прапануюць больш персаналізаваныя праграмы лячэння. У залежнасці ад стану пацыента(кі), яго (яе) запатрабаванняў і пажаданняў складаецца індывідуальны план тэрапіі, які можа ўключаць адаптаваныя індывідуальныя методыкі. Гэта павышае шанцы на паспяховую папраўку.

Камфортныя ўмовы знаходжання. У адрозненні ад дзяржаўных устаноў прыватныя клінікі прапануюць камфортныя ўмовы пражывання: аднамесныя ці двухмесныя палаты, сучаснае абсталяванне, якаснае харчаванне, магчымасць бавіць вольны час з карысцю. Гэта можа дапамагчы пацыент(к)ам адчуваць сябе больш спакойна і засяродзіцца на працэсе акрыяння.

Ананімнасць. Прыватныя клінікі збольшага гарантуюць высокі ўзровень канфідэнцыйнасці. Гэта асабліва важна для людзей, якія жадаюць захаваць у таямніцы сваё змаганне з залежнасцю.

Сучасныя метады лячэння. Прыватныя клінікі звычайна прапануюць шырэйшы спектр сучасных метадаў лячэння алкагольнай залежнасці. Напрыклад, яны могуць уключаць інавацыйныя медыкаментозныя праграмы для зніжэння цягі да алкаголю, а таксама выкарыстанне розных псіхатэрапеўтычных метадаў.

Высокакваліфікаваныя адмыслоўцы. Лекары, псіхатэрапеўты(кі), нарколагі(ні) і іншыя супрацоўнікі(цы) могуць мець вузейшую спецыялізацыю ў лячэнні залежнасці, што забяспечвае больш прафесійны падыход.

Комплексная рэабілітацыя. Прыватныя клінікі часта прапануюць больш поўны цыкл рэабілітацыі, у тым ліку не толькі дэтаксікацыю і медыцынскае лячэнне, але і сацыяльную адаптацыю, доўгатэрміновую псіхалагічную падтрымку, прафесійныя трэнінгі і работу з сям'ёй. Гэта дапамагае пацыент(к)ам пазбавіцца ад залежнасці і вярнуцца да звычайнага жыцця пасля лячэння.

Адсутнасць прымусу і нагляд. Камфортная абстаноўка, уважлівае стаўленне персаналу і адсутнасць прымусу робяць працэс лячэння менш стрэсавым для пацыентаў(ак). У прыватных клініках звычайна імкнуцца стварыць спрыяльную, спакойную атмасферу, што дапамагае пацыент(к)ам засяродзіцца на акрыянні.

Паслялячэбная падтрымка: Многія прыватныя клінікі прапануюць праграмы паслялячэбнага суправаджэння, якія ўключаюць рэгулярныя кансультацыі і сустрэчы з урачамі, групы падтрымкі і іншыя мерапрыемствы, што дапамагае пацыент(к)ам пазбегнуць рэцыдыву. Гэта важны складальнік паспяховага лячэння алкагольнай залежнасці, які ў дзяржаўных установах абмежаваны.

Рэабілітацыйныя цэнтры для людзей з алкагольнай залежнасцю ў Беларусі

Спіс устаноў, якія спецыялізуюцца на лячэнні залежнасцяў
Рэабілітацыйны цэнтр "Фенікс" у Мінску, Брэсце і Гомелі
Аднаўленчы цэнтр рэабілітацыі «Генезіс»
Мясцовы фонд Цэнтр Здаровай Моладзі

Мінск
Мінскі гарадскі клінічны наркалагічны цэнтр
Наркалагічная дапамога насельніцтву горада Мінска па раёнах

Групы падтрымкі для людзей з алкагольнай залежнасцю

Група Ананімных Алкаголікаў (АА) - гэта супольнасць людзей, што збіраюцца разам рэгулярна, каб падзяліцца вопытам акрыяння з таварышамі, якім патрабуецца дапамога.

Такія групавыя сходы праходзяць, як правіла, кожны тыдзень. На першых этапах акрыяння можа быць мэтазгодным наведваць такія сходы некалькі разоў на тыдзень, пры ўмове, што ў месцы пражывання дастаткова такіх груп.

Сходы могуць праходзіць як афлайн, так і ў анлайн-фармаце.

Адзіная ўмова для сяброўства ў АА - жаданне кінуць піць. Члены АА не плацяць ні ўступных, ні членскіх узносаў. Асноўнай мэтай супольнасці з'яўляецца захаванне цвярозага ладу жыцця, поўнае адмаўленне ад ужывання моцных трункаў.

У АА аднаўляюцца пры дапамозе праграмы «12 крокаў». Уся работа па праходжанні крокаў доўжыцца ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў. За гэты час чалавек атрымлівае неабходныя інструменты, якімі ў далейшым будзе карыстацца ўсё жыццё.

Для эфектыўнай прапрацоўкі этапаў праграмы неабходна наяўнасць дасведчанага(ай) удзельніка(цы)/настаўніка(цы), які (якая) здолее растлумачыць прынцыпы кожнага кроку. Ужо на першым сходзе можна знайсці сабе настаўніка(цу) – былога алкаголіка, які акрыяў і гатовы дапамагчы ў гэтым пачаткоўцам.

Супольнасці Ананімных Алкаголікаў (АА) у Беларусі па гарадах
Анлайн-сходы Ананімных Алкаголікаў у Беларусі

Дапамога людзям з алкагольнай залежнасцю за мяжой

Рэабілітацыйныя цэнтры

Польшча

Цэнтр наркалагічнай рэабілітацыі ў Варшаве
Лячэнне залежнасці ў вядучых цэнтрах і клініках Польшчы
Медыка-рэабілітацыйны цэнтр "Рэнесанс"
Асацыяцыя МАНАР - няўрадавая арганізацыя, якая працуе на тэрыторыі ўсёй Польшчы
Міжнародная федэрацыя Блакітнага Крыжа

Лiтва

Клайпедскі цэнтр псіхічнага здароўя
Бальніца Аўшрос Варта

Грузія

Рэабілітацыйны цэнтр у Грузіі
Рэабілітацыйны цэнтр у Тбілісі Med Zahid
Рэабілітацыйны цэнтр у Тбілісі

Групы падтрымкі АА

ПОЛЬШЧА

Варшава
Пт, 19.00 Ul. Poznanska 38 (малая зала ў канцы клуба)
Нд, 17.00 Ul. Stryjenskich 21 (аднапавярховы будынак справа ад касцёла)
тэлефоны: +48 801 033 242 Цэнтр абслугоўвання АА, +48 531 800 189 Oleg, +48 604 278 490 Марцін, +48 600 679 537 Ала

Гданьск
Нд, 18:00. Księdza Józefa Zator-Przytockiego 3, тэл. +48538662137 Павел

Кракаў
Ul. Dietla 74/7, 31-039 (на дамафоне 7). Пн, чц – 18:00. +48667512729

Познань
вул. Дамброўскага 28А. гурт «Червона калина». Нд: 12-13.
мова зносін: украінская, руская, беларуская, польская. Тэл.+48 789 732 670

Лодзь
Нд, 16.30, Ul. Wieckowskiego 13 +48 801 033 242
Цэнтр абслугоўвання АА, тэлефон +48 538 632 344

ЛIТВА

Супольнасць Ананімных Алкаголікаў Літвы
Супольнасць Ананімных Алкаголікаў Беларусі ў Літве
Супольнасць рускамоўных Ананімных Алкаголікаў у Літве

IНШЫЯ КРАIНЫ

Рускамоўныя групы АА у іншых краінах

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...